Беларуская Служба

У Беларусі пачаліся вайсковыя вучэнні з баявой стральбой

09.04.2024 10:43
З 9 па 11 красавіка ў чатырох абласцях краіны пройдзе брыгаднае тактычнае вучэнне з баявой стральбой, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Ілюстрацыйны здымакObraz 1681551 z Pixabay/CC0

Падраздзяленні адпрацуюць спыненне наступлення ўмоўнага саперніка, знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў, дыверсійна-разведвальных груп, нанясенне агнявога паражэння перадавым атрадам праціўніка і агнявую падтрымку абароненых войск.

"Гэта ключавы этап праверкі боегатоўнасці, па выніках якой падраздзяленні ацэняць на прадмет здольнасці выконваць задачы па прызначэнні ў розных умовах абстаноўкі", - паведамілі ў Мінабароны.

Вучэнне праходзіць на палігонах у Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях.

Крыніца: Зеркало